| У суботу Янка ехаў ля ракi, |
| Пад вярбой Алёна мыла ручнiкi. |
| — Пакажы, Алена, броды земляку, |
| Дзе тут пераехаць на канi раку. |
| — Адчапiся, хлопец, едзь абы-куды, |
| Не муцi мне толькi чыстае вады. |
| Ў маркоцi Янка галавой панiк, |
| Упусцiла дзеўка беленькiй ручнiк. |
| — Янка, мой саколiк, памажы кутчэй, |
| Хоч плыве, знiкае ручнiчок з вачэй. |
| — Любая Алёна, я ж вады баюсь. |
| Пацалуй спачатку, бо я утаплюсь. |
| Супынiўся гнедый пад вярбой густой, |
| Цалавала Янку Лена над ракой. |
| Стала цыха-цыха на усёй зямлi… |
| Па рацэ далёка ручнiкi плылi. |