| А ён хацеў жыцьцё пражыць прыгожа,
|
| Ды неяк пражывалася трывожна.
|
| Начальнік на рабоце лае матам,
|
| А дома жонка выганяе з хаты.
|
| А сын прыносіць двойкі i адзінкі,
|
| Такія вось "Вясёлыя карцінкі".
|
| Ён мроіў пра аттолы, мора, пальмы,
|
| А тут завод і цэх інструмэнтальны.
|
| Дзе ж ты, дзе ж ты, дольчэ віта?
|
| Buenavista, дзе ж ты, дзе?
|
| Дзе “Тэкіла-Маргарыта”, адтапырка кожны дзень?
|
| Дзе ж, дзе ж, дзе ж ты, дзе ж ты, дольчэ віта?
|
| Buenavista, дзе ж ты, дзе?
|
| Дзе “Тэкіла-Маргарыта”, адтапырка?..
|
| Ён марыў пра курортныя раманы,
|
| Ды быў жыцьцём сувора пакараны,
|
| Бо жонка Зіна і сяброўка Зоя
|
| І блізка не цягнулі да “Плэйбою”.
|
| А горад, дзе ён жыў, быў нейкі шэры,
|
| Ну, карацей, не Рыа-дэ-Жанейра.
|
| Наўкол не Апалёны і Вэнэры,
|
| А злодзеі і міліцыянэры.
|
| Дзе ж ты, дзе ж ты, дольчэ віта?
|
| Buenavista, дзе ж ты, дзе?
|
| Дзе “Тэкіла-Маргарыта”, адтапырка кожны дзень?
|
| Дзе ж, дзе ж, дзе ж ты, дзе ж ты, дольчэ віта?
|
| Buenavista, дзе ж ты, дзе?
|
| Дзе “Тэкіла-Маргарыта”, адтапырка?..
|
| Па пошце атрымаў я фотаздымак,
|
| Там ён у таварысьтве дзьвух бляндынак.
|
| А ззаду акіян, пясок і пальмы,
|
| Ну, хто бы мог падумаць, ёлкі-палкі.
|
| Ды піша, што ўсе яго дастала,
|
| Душа больш не жадае карнавалу.
|
| Абрагнеў роднай цэх інструмэнтальны,
|
| Дзе віртуозна лаецца начальнік.
|
| Дзе ж ты, дзе ж ты, дольчэ віта?
|
| Buenavista, дзе ж ты, дзе?
|
| Дзе “Тэкіла-Маргарыта”, адтапырка кожны дзень?
|
| Дзе ж, дзе ж, дзе ж ты, дзе ж ты, дольчэ віта?
|
| Buenavista, дзе ж ты, дзе?
|
| Дзе “Тэкіла-Маргарыта”, адтапырка?.. |