Lyrics Нямон - Стары Ольса

Нямон - Стары Ольса
Song information On this page you can read the lyrics of the song Нямон , by -Стары Ольса
Song from the album: Вір
In the genre:Европейская музыка
Release date:31.12.2012
Song language:Belorussian
Record label:MediaCube Music

Select which language to translate into:

Нямон
Там, дзе дубы, дзе страла праб’е кару
я сустрэну глыбокую ноч.
Годзе мёд піць, жалудоў я навару,
сербану і засну, цемра — збоч!
Там, паміж дрэў нешта бліскае ў начы,
гэта радасьць мне ці насланьнё.
Гэта рака і хоць крыкам ты крычы,
мне гавораць, што бацюхна Нёман…
Ref.
Гэй-га Нямон, бацюхна Нямон,
нам па дарозе да скону дзён
Гэй ганарун, бервяно на рум,
чаго ты сумны, кінь гэты сум!
Ён паміж дрэў цягне сум да мора свой,
што калі мы пацягнем і свой
Там, дзе глыбей, сум у хвалі плесканём,
хай сплывае з паталай вадой!
Хто вам сказаў, што нам лепей як усім,
гэта прыдумкі, гэта мана.
Нам бедаваць не прыстала, а патым,
мы па Нёмну сум гонім з даўна.
Ref.
Гэй ганарун, бервяно на рум,
чаго ты сумны, кінь гэты сум!
Гэй-га Нямон, бацюхна Нямон,
нам па дарозе да скону дзён

Write what you think about the lyrics!

Other songs by the artist: