| Рыцарства ўсё сышлося слаўнае залатое
|
| Да князя Радзівіла ў Селішча Ямское
|
| Дым ужо за агнішчам ўгору слупом нясецца
|
| Кроў ужо маскавітаў струмянём ліецца
|
| Тры пасткі па ўзлессі ворагі прыхавалі
|
| Скеміўшы тое літвіны з коней пассядалі
|
| Ворагаў у засадах, гэтых ды парубілі
|
| Як свіней калолі, у балоце тапілі.
|
| Але ж наперад паімчаў, гуф літоўскі лепшы
|
| Трапіў у пастку да стральцоў, да стральцоў пярвейшых
|
| Дружныя залпы стральцы, па літвінах пусцілі
|
| Потым нашых вершнікаў на канях парубілі.
|
| Палеглі слаўны рыцары, Зянкевіч ды Ціхінскі
|
| Быў жа яшчэ забіты там, рыцар Ян Тымінскі
|
| Ўсе яны служылі ў Ёрдановай роце
|
| Доўг свой Айчыне аддалі рыцарскі ў годнай цноце
|
| Многія князя рыцары праз ворага падманы
|
| Зведалі ран крывавых, цяжкія мелі раны.
|
| Ды Радзівіла слугі, раны ператрывалі
|
| За кроў забітых літвінаў ворага пакаралі
|
| Шмат хто у бітве з ворагаў там галавы пазбыўся
|
| Ці пад ударам дзіды навек угаманіўся
|
| Секлі баярскія ілбы, секлі і білі многа
|
| Там жа вязалі у палон маскаля ліхога.
|
| Гетман аплакаў палеглых, годна іх пахаваўшы
|
| Славу героям навякі, гонар ім абяцаўшы
|
| Рыцараў ды герояў, войска суправаджала,
|
| Славаю іх апошні шлях годна аздабляла.
|
| Гетман зноў загадаў трубіць, коней зноў асядлаці
|
| Прагне ў сечы лютай зноў маскоўца спаткаці. |