| Выпi, мой сябра,
|
| Напярэдаднi сьвята:
|
| Дзесяць год у палоне -
|
| Гэта круглая дата.
|
| Дзесяць год у паўзмроку,
|
| Дзесяць год у паўкроку,
|
| Ад сьляпога выроку...
|
| Горад захоплены сьвятамi гораду,
|
| Людзям чаго, людзям толькi нагоду дай,
|
| Паабяцай iм службовую лесьвiцу,
|
| Дай iм надзею, што заўтра ўсё зьменiцца!
|
| Людзi жывуць напалову ў iлюзii,
|
| Паабяцай, - i ўсё сьцерпiцца-зьлюбiцца!
|
| Выпi за тое,
|
| Што ты мейсца пустое.
|
| Дзесяць год у запоi,
|
| Дзесяць год у застоi.
|
| I надзея ня грэе,
|
| I любоў парахнее,
|
| I каханьне старэе...
|
| Сьвет апантаны iдэямi роўнасьцi,
|
| Вось яна роўнасьць - жыцьцё ў нерухомасьцi.
|
| Рэзкiя рухi, выказваньнi рэзкiя
|
| Могуць прывесьцi да вынiку кепскага!
|
| Цiхая, цiхая, цiхая сажалка, -
|
| Толькi рапухi, а птушак нямашака!
|
| Выпi свой келiх
|
| Ты за шэрых дзён шэраг,
|
| За маўклiвасьць ягнятаў,
|
| За замкi i за краты.
|
| Дзесяць год цiха згаслых,
|
| Беспрасьветна-калгасных,
|
| Не чужых i ня ўласных...
|
| Дзесьцi, калiсьцi наперадзе, можа быць,
|
| Дзецi заменяць, для гэтага трэба жыць,
|
| Дзецi заменяць, для гэтага трэба жыць... |