| У Мордара вока – мільёны каратаў.
|
| Стаіць на балоце, глядзіць за парадкам.
|
| Шчупак, рак і лебедзь ня могуць даць рады.
|
| І гэта завецца, дарагія рабяты,
|
| Мэлёдыі і рытмы беларускай эстрады.
|
| А мы, вэтэраны, сядзім, назіраем,
|
| Як сінім вагнём шэры дзень дагарае.
|
| Парай мне што-небудзь, мая дарагая,
|
| Бо я не магу болей чуць кананады -
|
| Мэлёдыі і рытмы беларускай эстрады.
|
| Палацы для тых, каму мейсца ў палаце…
|
| Пляваць, абы толькі “прыбаўка к зарплаце”, -
|
| Гавораць так людзі, і як ні казаць ім,
|
| Бо слухаюць звыкла і ў будні, і ў сьвяты
|
| Мэлёдыі і рытмы беларускай эстрады.
|
| Набор шэрых літараў, нотаў ды гукаў –
|
| Нібыта гамон вам у дзьверы пагрукаў.
|
| І з раніцы кепска, і ўдзень хрэнавата,
|
| Паўсюль паралён, пенапласт і шкловата…
|
| Мэлёдыі і рытмы беларускай эстрады.
|
| Няшчырыя сьлёзы, нясьмешныя жарты -
|
| Мэлёдыі і рытмы беларускай эстрады.
|
| Няшчырыя сьлёзы, нясьмешныя жарты -
|
| Мэлёдыі і рытмы беларускай эстрады. |