Lyrics Ламай сцэнар! - Лявон Вольскі

Ламай сцэнар! - Лявон Вольскі
Song information On this page you can read the lyrics of the song Ламай сцэнар! , by -Лявон Вольскі
Song from the album Hramadaznaūstva
in the genreХард-рок
Release date:24.03.2014
Record labelMediaCube Music
Ламай сцэнар!
Ламай сцэнар!
Ламай схему!
Ламай адладжаную сыстэму!
Ламай сцэнар!
Сыстэма свае раскручвае колы,
Каб ты быў душой і сэрцам кволы.
Сыстэма сваю запускае машыну,
Каб ты быў гэтай машыны спружынай.
Сыстэма сваю робіць работу,
Каб ты быў маленькай маўклівай істотай.
Сыстэма піша свае законы,
Каб ты ніколі ня быў свабодны.
Ламай сцэнар!
Ламай схему!
Ламай адладжаную сыстэму!
Ламай сцэнар!
Сыстэма свае малюе партрэты,
Каб ты жыў заўсёды ў стылі рэтра.
Сыстэма жыве на карысьць сыстэмы,
І ёй дапамагаем у гэтым усе мы.
Сыстэма зь цябе жыцьцё выпівае
І песьні пра шчасьце й радасьць сьпявае.
Сыстэма рабуе і забівае
І гімны пра сьветлае заўтра сьпявае.
Ламай сцэнар!
Ламай схему!
Ламай адладжаную сыстэму!
Ламай сцэнар!
Яны сцэнар адмысловы маюць -
Калі ня ты, дык цябе зламаюць.
Яны табе падрыхтуюць шчасьце -
Душыцца ў чэргах, хлусіць і красьці,
Сварыцца з жонкай, прыйсьці на працу,
Не нарывацца, не абурацца,
У цемры жыць і загнуцца ў цемры...
Ламай сыстэму!
Ламай сыстэму!
Ламай сцэнар!
Ламай схему!
Ламай адладжаную сыстэму!
Ламай сцэнар!

Share the lyrics:

Write what you think about the lyrics!

Other songs by the artist: